Склад, змяненне структуры і дзейнасць лобі англійскай Ост-Індскай кампаніі ў парламенце Вялікабрытаніі ў 1763–1813 гг.
Journal Title: Журнал Белорусского государственного университета. История - Year 2018, Vol 0, Issue 1
Abstract
На аснове створанай аўтарам базы даных, якая ўтрымлівае інфармацыю аб 838 асобах лобі англійскай Ост-Індскай кампаніі ў парламенце Вялікабрытаніі, з прымяненнем метадаў статыстычнага аналізу і аналізу статыстычных выбарак, разглядаюцца склад і эвалюцыя структуры лобі англійскай Ост-Індскай кампаніі з моманту заканчэння сямігадовай вайны да адмены манаполіі кампаніі ў 1813 г. Зроблена выснова аб тым, што лобі кампаніі ў залежнасці ад ступені ўцягнутасці іх членаў у справы можна падзяліць на 4 асноўныя групы. Аналізуюцца колькасныя вынікі галасавання членаў лобі па шырокім спектры пытанняў, якія абмяркоўваліся ў парламенце Вялікабрытаніі ў пазначаны перыяд. Выяўлена, што найбольшая актыўнасць і колькасць членаў лобі Ост-Індскай кампаніі ў парламенце Вялікабрытаніі назіралася ў другой палове 1760-х – першай палове 1780-х гг., аднак кампанія і яе лобі не валодалі дастатковым уплывам для паўнавартаснага транслявання сваіх інтарэсаў у парламенце Вялікабрытаніі. Пры дапамозе аналізу прыналежнасці членаў лобі да парламенцкіх груповак паказана, што ў большасці выпадкаў члены лобі, асабліва былыя ўладальнікі акцый кампаніі, знаходзіліся ў апазіцыі ў дачыненні да дзеючых кабінетах міністраў.
Authors and Affiliations
Алексей Валерьевич Есьман
«Перыферыйныя» цудатворныя іконы Кіева-Пячэрскай лаўры (канец XVIII – пачатак ХХ ст.): сацыяльны аспект
Аналізуецца маладаследаваная праблема ўдзелу насельнікаў Успенскай Кіева-Пячэрскай лаўры ў сацыяльных узаемадзеяннях, звязаных з «перыферыйнымі» цудатворнымі іконамі (канец XVIII – пачатак ХХ ст.). Выказаны меркаванні аб...
К вопросу о применении арабского письма для передачи индийских слов и терминов (по материалам произведений аль-Бируни «Индия» и «Патанджала »)
Исследуются особенности языка произведений аль-Бируни в отношении индийских источников. Рассматриваются способы передачи индийских терминов посредством арабской графики на примере книг ученого. Проанализированы характерн...
Belarusians in Karelia and their contribution to development of the territory (1914 –2016)
Process of migration of Belarusians on the territory of Karelia is traced (since pre-revolutionary times so far) and its reasons are opened. Different stages of increase in number of Belarusians in the Republic of Kareli...
Петр Иосифович Зелинский
Бердинских В. А., Меньковский В. И. ГУЛАГ: идеология и экономика подневольного труда в ХХ веке. Сыктывкар : Ин-т яз., лит. и истории Коми науч. центра УрО РАН, 2017. 132 с.